Гiсторыка-генетычнае i функцыянальна-семантычнае даследаванне мiфасемантыкi i функцыянальнасцi вобраза сабакi ў беларускiм фальклоры паказала, што “тэкст сабакi” не прачытваецца адназначна. У сiстэме заалагiчнай вобразнасцi сабака, з аднаго боку, вылучаецца ўвасабленнем вернасцi, сяброўства, пiльнасцi, усёведання, аховы, мужчынскага пачатку i станоўча ацэньваецца, а з другога боку сiмвалiзуе нечысцiню, небяспеку, здраду, зло i да т.п. У мiфалагiчнай мадэлi свету сабака размяшчаецца на мяжы памiж светам жывых людзей i iншасветам i надзелены рысамi медыятыўнасцi, хтанiзму, дэманiзму i здатнасцю нейтралiзаваць адмоўныя праявы засветаў, ачысцiць ад iх свет людзей.
scite is a Brooklyn-based organization that helps researchers better discover and understand research articles through Smart Citations–citations that display the context of the citation and describe whether the article provides supporting or contrasting evidence. scite is used by students and researchers from around the world and is funded in part by the National Science Foundation and the National Institute on Drug Abuse of the National Institutes of Health.